Прайшоў Тыдзень, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

26.11.2022

Святочна прайшоў Тыдзень, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа ў ДУА "Сярэдняя школа №35 г. Брэста".
    У рамках тыдня прайшло шмат цікавых мерапрыемстваў: фотавыстава "Песняры роднай зямлі", віртуальнае падарожжа па мясцінах Якуба Коласа, флэшмоб "Чытаем Коласа разам". Вучні і настаўнікі школы прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах.