Каникулы с пользой

04.04.2023

Слаўная зямля Беларусі!
Горад Тураў наведалі вучні ГУО "Сярэдняя школа 35 г.Брэста" на вясенніх канікулах.
Горад вядомы як радзіма старажытнаславянскага багаслова і філосафа Кірылы Тураўскага (1130 - 1182). Тураў - невялікі горад у Гомельскай вобласці з багацейшай гісторыяй.
Менавіта тут у 1005 годзе з'явілася адна з першых у Старажытнай Русі епархій і рукапісная беларуская кніга пад назвай "Тураўскае Евангелле".
У час агляднай экскурсіі па Тураўскім малочным камбінаце "Bonfesto" даведаліся пра гісторыю стварэння прадпрыемства, на якім вырабляюць сыры па традыцыйнай італьянскай тэхналогіі. Была прапанавана і дэгустацыя.
У маршруце экскурсіі быў горад Мікашэвічы і РУВП "Граніт".
Прадпрыемства "Граніт"- лідар у вытворчасці нярудных будаўнічых матэрыялаў, найбуйнейшы вытворца экалагічна чыстага шчэбню ў Еўропе. Пазнаёміліся з музеем прадпрыемства.
А найбольшае ўражанне атрымалі ад адной з самых значных рэк Беларусі - Прыпяці.