Вучні VI класаў адправіліся на экскурсію ў Мінск.

03.11.2023

   Канікулы - гэта цудоўны час для адпачынку. Ужо традыцыяй ў ГУА «Сярэдняя школа № 35 г.Брэста iмя Маршала Савецкага Саюза Ракасоýскага К.К.» стала арганізацыя экскурсiй. 1 лістапада 2023 года вучні VI "Г", VI "Е", VII "Д" класаў са сваімі класнымі кіраўнікамі адправіліся на экскурсію ў Мінск. Настрой у дзяцей быў цудоўны, надвор'е гэтаму спрыяла. Па дарозе любаваліся прыгажосцю асенняга пейзажу. Хутка праляцеў час, і вось мы ўжо ў сталіцы. Знаемімся з галоўнымі плошчамі горада, вуліцамі, навучальнымі ўстановамі, помнікамі архітэктуры і культуры. Далей адпраўляемся ў Храм усіх святых(Беларускі культурны цэнтр духоўнага адраджэння).


   Экскурсія пачалася з прагулкі па тэрыторыі храма, далей наведванне скрыпт. Вялікае ўражанне зрабіла на дзяцей зямля, з месц захавання загінуўшых, агонь з Незгасаемай Лампады, экспазіцыі музея, якія прысвечаны лагеру Трасцянец-самаму вялікаму нацысцкаму канцлагеру на тэрыторыі Беларусі і акупіраваных раенаў СССР.
   Толькі чалавек, які добра ведае мінулае, можа шанаваць сучаснае.


 Наступны прыпынак нашай экскурсіі-гэта Дзіцячы нацыянальны тэхна парк. Вучні пабывалі ў 15 навуковых лабараторыях.Асабліва цікавымі для дзяцей былі лабараторыі "Зяленая хімія", "Энэргетыка будучага", "Прыродныя рэсурсы", "Робата тэхніка". Усе, хто хацеў, паспрабаваў сябе ў якасці навучэнцаў гэтых лабараторый. Многім захацелася стаць у будучым сапраўднымі вучнямі Дзіцячага нацыянальнага тэхнапарку.