21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы!

21.02.2024

Паважаныя жыхары Брэсцкай вобласці!

21 лютага ў нашай краіне адзначаецца Дзень роднай мовы!

   Гэтае свята ўвасабляе нашу павагу да беларускай мовы, нагадвае аб тым, як важна берагчы і развіваць нацыянальную культуру.
  Мова, народныя традыцыі, літаратурная і ўся культурная спадчына аб’ядноўвае наш народ, з’яўляецца моцным падмуркам беларускай самасвядомасці.

   Выказваем шчырыя словы падзякі ўсім, хто робіць свой унёс у развіццё і папулярызацыю роднай мовы, у тым ліку настаўнікам, навукоўцам, пісьменнікам, перакладчыкам, журналістам, дзеячам культуры.

    Віншуем усіх са святам і жадаем дабра, міру і шчасця.

Брестский облисполком.